Канстанцін Скірмунт
Канстанцін Скірмунт | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Konstanty Skirmunt | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Дамброўскі, в.а. | ||||||
Пераемнік | Габрыэль Нарутовіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
30 жніўня 1866[1] |
||||||
Смерць |
24 ліпеня 1949[1] (82 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Скірмунты | ||||||
Бацька | Генрык Скірмунт[d] | ||||||
Маці | Марыя з Твардоўскіх[d] | ||||||
Веравызнанне | каталік | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Чын | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Канстанцін Скі́рмунт (польск.: Konstanty Skirmunt; 30 жніўня 1866, вёска Моладава, Кобрынскі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — 24 ліпеня 1949, Валбжых, Польшча) — гаспадарчы і палітычны дзеяч Беларусі, Расійскай імперыі і Польшчы.
Паходжанне і сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Належаў да дваранскага каталіцкага роду Скірмунтаў гербу «Дуб». Быў братам Генрыка Скірмунта і стрыечным братам Рамана Скірмунта.
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў гімназію ў Лібаве (Курляндская губерня). У 1883—1887 вучыўся ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце на юрыдычным факультэце і атрымаў ступень кандыдата права, а пасля служыў у 1887—1889 у IV дэпартаменце (па міністэрству юстыцыі) Дзяржаўнага Савета Расійскай імперыі.
Гаспадарчая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Пасля службы ў дэпартаменце Дзяржаўнага Савета вярнуўся ў свой маёнтак Моладава ў Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні, прысвяціўшы сябе заняткам сельскай гаспадаркай. Уступіў у Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі, бо ў Гродзенскай губерні не было аналагічнага таварыства. Пазней стаў адным з заснавальнікаў Гродзенскага таварыства сельскай гаспадаркі і быў яго віцэ-старшынёй у 1902—1905, а таксама прыняў удзел у заснаванні Мінскага таварыства ўзаемнага страхавання. У 1904 атрымаў прыдворнае званне камер-юнкера, а ў 1905 прылічаны да міністэрства земляробства і прызначаны на пасаду кобрынскага ганаровага міравога суддзі.
Палітычная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Адзін з заснавальнікаў Краёвай партыі Літвы і Беларусі (1907). Да 1911 быў прыхільнікам ідэй краёвасці, а пасля ідэй Польскай нацыянальна-дэмакратычнай партыі. У 1909—1917 па выбару дваран быў членам Дзяржаўнага Савета (ад Гродзенскай губерні), дзе ўваходзіў у склад дэпутацкай групоўкі «Кола Літвы і Русі» ў Дзяржаўным Савеце Расійскай імперыі. У Дзяржаўным Савеце ўваходзіў у склад фінансавай камісіі (пастаяннай) і часовых: указа 9 лістапада (аб выхаду з сялянскай абшчыны); па законапраекту аб землеўладкаванні; і па законапраекту аб папячыцельствах аб народнай цвярозасці.
Адзін з заснавальнікаў Польскага нацыянальнага камітэта ў Парыжы (жнівень 1917): быў яго членам у 1917—1918 і прадстаўніком у Рыме. У 1919—1921 пасол Польшчы ў Італіі, у 1921—1922 міністр замежных спраў Польшчы, у 1922—1934 пасол Польшчы ў Вялікабрытаніі.
Аўтар мемуараў.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Канстанцін Скірмунт
- Нарадзіліся 30 жніўня
- Нарадзіліся ў 1866 годзе
- Нарадзіліся ў Моладаве (Іванаўскі раён)
- Памерлі 24 ліпеня
- Памерлі ў 1949 годзе
- Памерлі ў Польшчы
- Пахаваныя ў Ніжнесілезскім ваяводстве
- Скірмунты
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Белага льва
- Кавалеры ордэна Белай ружы Фінляндыі
- Кавалеры Вялікай Зоркі Пашаны за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
- Асобы
- Памерлі ў Валбжыху
- Краёўцы
- Міністры замежных спраў Польшчы
- Паслы Польшчы ў Вялікабрытаніі
- Палітыкі Расійскай імперыі
- Члены Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі
- Члены Гродзенскага таварыства сельскай гаспадаркі
- Члены Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі
- Выпускнікі СПбДУ
- Члены Краёвай партыі Літвы і Беларусі
- Прадпрымальнікі Расійскай імперыі
- Прадпрымальнікі Беларусі